Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.10.2021

Новае піяніна з'явілася ў Ашмянскай дзіцячай школе мастацтваў

   Новыя музычныя інструменты-піяніна "Беларусь" - загучаць у дзесяці раёнах вобласці. Такі падарунак у новым навучальным годзе школам мастацтваў зрабіла ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама. Сярод іх і Ашмянская Дзіцячая школа мастацтваў. Дарэчы, дзякуючы дзяржпадтрымцы два гады таму ўстанова адукацыі ўжо папоўнілася чатырма новымі інструментамі.    - Новае піяніна-сапраўдны падарунак для педагогаў і вучняў, — адзначыла дырэктар школы Жанна Мажэйка. - Вельмі прыемна, што нашу школу і выкананыя ёй паказчыкі, ацанілі на высокім узроўні. Гэта вынікі працы нашых выкладчыкаў і іх таленавітых вучняў, іх яркія выступленні і актыўны ўдзел у мерапрыемствах і конкурсах.    Настаўнікі і іх выхаванцы кожны дзень пацвярджаюць гэтыя словы. Толькі за 2020/2021 навучальны год 119 навучэнцаў сталі ўдзельнікамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, з іх 85 – лаўрэатамі. Шэсць навучэнцаў школы сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сёлета юных акцёраў прымае новае тэатральнае аддзяленне. Практычна кожны год у школу мастацтваў вяртаюцца таленавітыя выпускнікі - у дружны калектыў прынялі пяць маладых спецыялістаў.