Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.07.2021

Новая выстаўка ў Ашмянскім краязнаўчым музеі “Паэзія кропак…”

Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-priority:99; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt; mso-para-margin-top:0cm; mso-para-margin-right:0cm; mso-para-margin-bottom:10.0pt; mso-para-margin-left:0cm; line-height:115%; mso-pagination:widow-orphan; font-size:11.0pt; font-family:"Calibri","sans-serif"; mso-ascii-font-family:Calibri; mso-ascii-theme-font:minor-latin; mso-hansi-font-family:Calibri; mso-hansi-theme-font:minor-latin; mso-fareast-language:EN-US;} Мастац тва існуе ў цесным сімбіёзе з ідэяй адсутнасці абмяжаванняў, у тым ліку і магчымасцей успрымання. Мастацтва ствараецца тымі і для тых хто заўсёды марыць пра большае. Мастацтва – для ўсіх і кожнага, даступнае і шматграннае. Новая выстаўка ў Ашмянскім краязнаўчым музе “Паэзія кропак…” – вынік дзейнасці мастака Васіля Зянько, які ўжо колькі год працуе над стварэннем распрацоўкі і рэалізацыі даступнага мастацтва для людзей, якія слаба бачаць, і невідушчых. Канцэпцыя дадзенага праекта палягае з ідэі ўзаемадзеяння паміж літаратурай і жывапісам, паміж рознымі культурамі, паміж людзьмі розных нацыянальных ідэнтычнасцяў і фізічных асаблівасцей. Арыгінальныя тактыльныя карціны, што прадстаўленыя на выстаўцы, выкананыя ў унікальнай інавацыйнай тэхніцы, даступныя для ўспрыяцця людзям з асаблівымі патрэбамі. Маляўнічыя рэльефныя паверхні ўключаюць літаратурныя тэксты, што ёсць знакавымі творамі для культурнай спадчыны краіны. Вершы Максіма Багдановіча і Алеся Разанава ўведзеныя ў прастору карцін наўпрост шрыфтом Брайля. Чалавек, які слаба бачыць, можа напачатку прачытаць верш, а потым “агледзець” ягонае мастацкае ўвасабленне. Для відушчых людзей творы Васіля Зянько ўяўляюць сабою гарманічныя па колеру карціны з рэльефнай паверхняй плаўных ліній. За дапамогу ў рэалізацыі выстаўкі ў Ашмянах дзякуем аўтару Васілю Зянько і Літаратурнаму музею Максіма Багдановіча. Запрашаем усіх пазнаёміцца з тактыльнымі карцінамі і, у прамым сэнсе, дакрануцца да мастацтва, паслухаць паэзію кропак. Музей працуе з 10.00 да 19.00, выхадны дзень панядзелак.