Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.12.2021

Новы спецыяльны аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі папоўніў аўтапарк Ашмянскай ЦРБ

   Аўтамабіль маркі "Газэль Next" закуплены за сродкі раённага бюджэту, яго кошт-96 тысяч 300 рублёў.    Нагадаем, за два гады гэта ўжо другая новая "хуткая дапамога" - летась добрай дапамогай у працы медыкаў стаў паўнапрывадны Ford Transit.    Атрыманая на днях "Газэль Next" мае прасторны салон з палепшаным інтэр'ерам і асвятленнем, у ім устаноўлены абагравальнікі, якія працуюць аўтаномна на дызельным паліве, як і сам аўтамабіль, а таксама сістэма кандыцыянавання салона. Таму і зімой, і летам персаналу і пацыентам будзе камфортна.    «Хуткая дапамога» аснашчана ўсім неабходным абсталяваннем. У аўтамабілі ёсць магчымасці для працяглай падачы кіслароду пацыенту, разеткі для падлучэння абсталявання, сучасныя Насілкі для перавозкі пацыентаў, складное крэсла, пнеўматычныя шыны для імабілізацыі пераломаў у дарослых і дзяцей.    Медыцынскай установе такі транспартны сродак прыйшлося вельмі дарэчы.Як распавяла галоўная лекарка Ашмянскай ЦРБ Інга Буткевіч, цяпер абноўлены аўтапарк раённай лякарні налічвае тры аўтамабілі 2018, 2020 і 2021 года, а таксама рэзервовае аўто, якое можна задзейнічаць у выпадку неабходнасці.     Перавагі новага аўтамабіля "Газэль Next" паспелі ацаніць фельчары выязной брыгады Кацярына Сташкевіч і Алена Станкевіч, а таксама кіроўца Мар'ян Лукша.    Новы сучасны аўтамабіль, якія папоўніў аўтапарк медыцынскага ўстановы, дазволіць павысіць якасць і аператыўнасць аказання хуткай медыцынскай дапамогі жыхарам раёна. Ашмянскі Веснік