Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.08.2021

Па заяве пракуратуры Ашмянскага раёна Telegram-канал "Ашмяны для жыцця Чат" прызнаны экстрэмісцкім

   Па заяве пракуратуры Ашмянскага раёна інфармацыйная прадукцыя прызнана экстрэмісцкай.    Пракуратура Ашмянскага раёна прааналізавала размешчаныя ў Telegram-канале "Ашмяны для жыцця Чат" інфармацыйныя паведамленні.    Устаноўлена, што ў іх утрымліваліся заклікі да масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў, да аказання супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў, пашкоджання маёмасці органаў дзяржаўнай улады і грамадзян Рэспублікі Беларусь з мэтай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.    Доступ да згаданага рэсурсу мог атрымаць без перашкод і абмежаванняў любы грамадзянін, які выкарыстоўвае сетку Інтэрнэт і мэсэнджар Telegram. Адміністрацыя названага канала сістэмных дзеянняў па блакаванні або супрацьдзеянні публікацыям экстрэмісцкай накіраванасці не прымала.    На падставе Закона Рэспублікі Беларусь "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" пракурор Ашмянскага раёна звярнуўся ў суд з заявай аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыя Telegram-канала "Ашмяны для жыцця Чат" экстрэмісцкімі матэрыяламі.    Суд Ашмянскага раёна задаволіў заяву пракурора і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння. Яго копія накіравана ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакаванні інтэрнэт-рэсурсу, які спрыяе распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пракуратура Ашмянскага раёна