Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.09.2021

Падпісана пагадненне паміж выканаўчым камітэтам, наймальнікамі і раённым аб'яднаннем арганізацый прафсаюзаў

   10 верасня 2021 года падпісана і ўступіла ў сілу пагадненне паміж Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам, наймальнікамі раёна і Ашмянскім раённым аб'яднаннем арганізацый прафсаюзаў на 2021-2024 гады.    Пагадненне ад імя бакоў падпісалі Старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Уладзіслаў Уладзіміравіч Гершгорын, старшыня Ашмянскай грамадскай арганізацыі "Савет дырэктараў" Сяргей Дзмітрыевіч Чудзілоўскі, старшыня Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Міхайлавіч Карповіч.    Пагадненне служыць асновай для заключэння калектыўных дагавораў у якія падпадаюць пад сферу яго дзеяння арганізацыях.    Калектыўныя дагаворы могуць змяшчаць дадатковыя і больш ільготныя па параўнанні з Пагадненнем працоўныя і сацыяльна-эканамічныя гарантыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.    У цэлым палажэнні Пагаднення накіраваны на забеспячэнне вытворча-тэхналагічнай, працоўнай, выканальніцкай дысцыпліны, стварэнне належных умоў працы, падтрымку маладых спецыялістаў і іншых катэгорый работнікаў, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, павышэнне эфектыўнасці грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, узаемадзеянне паміж бакамі сацыяльнага партнёрства па захаванні працоўных месцаў, працаўладкаванні вызваляемых работнікаў.    З тэкстам пагаднення можна азнаёміцца на вэб-сайце Ашмянскага райвыканкама па адрасе: oshmiany.gov.by.