Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.03.2020

Падведзены вынікі працы за 2019 год аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама

   27 лютага ў Ашмянскім раённым Цэнтры культуры адбылося падвядзенне вынікаў працы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама за 2019 год, а таксама былі вызначаныя задачы на 2020 год. У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Н.І.Станкевіч.    Падводзячы вынікі года, Наталля Іосіфаўна Станкевіч падзякавала работнікам сферы культуры за неацэнны ўклад у развіццё і росквіт Ашмяншчыны, за годнае прадстаўленне нашага раёна на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах, шматлікія перамогі і ўзнагароды. У ходзе выступлення былі адзначаны не толькі станоўчыя тэндэнцыі ў працы, але і дадзена прынцыповая ацэнка наяўных недахопаў, падкрэслена неабходнасць далейшага ўдасканалення працы.    Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама Я. А. Астрамовіч у дакладзе адзначыла: "мінулы год у галіне быў адзначаны мноствам напрацовак і перспектыўных кірункаў. Установамі культуры ў асноўным выкананы асноўныя паказчыкі працы. На працягу года прысутнічала сістэмнасць у правядзенні фестываляў і конкурсаў, што дазволіла ўдасканальваць прафесійную творчасць, развіваць таленты". Кацярына Аляксандраўна адзначыла, што для Ашмянскага раёна 2019 год быў адзначаны знакавымі датамі і падзеямі, якія прайшлі на самым высокім арганізацыйным і змястоўным узроўні. Гэта-урачыстасці да 75-годдзя вызвалення нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-гадовы юбілей Гродзенскай вобласці, адкрыты фестываль-конкурс «вясёлы Жужа», брэндавы фестываль «Гальшанскі замак», традыцыйнае свята «Купалле», якое адбылося на аграсядзібе «Вячкойні». Упершыню ў 2019 годзе ў раёне прайшлі такія мерапрыемствы як: "Дзень кола" ў аг.Кальчуны, раённы творчы праект "Ваенная агітбрыгада" і іншыя.    З садакладамі на пасяджэнні выступілі кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры. Яны падвялі вынікі працы сваіх структурных падраздзяленняў і вызначылі асноўныя напрамкі работы на 2020 год.    У завяршэнні мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне лепшых прадстаўнікоў культуры Ашмяншчыны па выніках працы за 2019 год.    Традыцыйна на пашыранай нарадзе падвялі вынікі раённага конкурсу "Установа культуры года" ў намінацыях па выніках працы за год з уручэннем дыпломаў адпаведных ступеняў.