Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.12.2020

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю

   Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю, якая ўваходзіць у Ашмянскае раённае аб'яднанне прафсаюзаў.    У конкурсе прынялі ўдзел 12 з 108 першасных арганізацый раёна. Як адзначыў старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч, дзейнасць прафсаюзных фарміраванняў ацэньвалася па 53 пазіцыях. Пры падвядзенні вынікаў улічвалася практыка сацыяльнага партнёрства: удзел адміністрацыі ў жыцці прафсаюза, узровень правоў і гарантый, замацаваных у калектыўнай дамове. Важны момант-грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, аказанне членам прафсаюза юрыдычнай і практычнай дапамогі ў вырашэнні такіх пытанняў. Улічваліся таксама такія крытэрыі, як выкананне заканадаўства аб ахове працы, праца з моладдзю і ветэранамі працы, вядзенне дакументацыі, інфармацыйны складнік, арганізацыя культурна-масавай работы ў калектыве, пытанні санаторна-курортнага аздараўлення.    Больш за ўсё балаў (490) набрала першасная арганізацыя РУП ЖКГ (старшыня прафкама Алена Зіневіч), якая і стала пераможцам. Другое месца ў пяршоўкі ашмянскіх электрычных сетак (старшыня Уладзімір Зык, 478 балаў). З 437 баламі на трэцім месцы першасная прафсаюзная арганізацыя СШ №1 Імя М. М. Гружэўскага (старшыня Ала Крышаловіч).    Пераможцы раённага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі раённага аб'яднання прафсаюзаў і заахвочаны прэміяй. АВ