Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.06.2023

Памяць загінулых у Вялікую Айчынную вайну ўшанавалі ва ўсіх сельсаветах Ашмянскага раёна

Мітынгі-рэквіемы ля помнікаў загінулым землякам у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прайшлі ў аграгарадках і вёсках Ашмяншчыны. Аддаць даніну павагі тым, хто адстаяў мір на нашай зямлі, прыйшлі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, работнікі культуры, аграпрамысловага комплексу, дашкольнікі, настаўнікі і вучні ўстаноў адукацыі, якія зараз адпачываюць у прышкольных летніках, мясцовыя жыхары. З гонарам і падзякай нашым дзядам і прадзедам жыхары Ашмяншчыны прынеслі да помнікаў кветкі і лампады. Часцінку Вечнага агню ад брацкай магілы ў гарадскім парку Ашмян перадалі падчас мітынгаў старшыні сельвыканкамаў. Удзельнікі жалобных мерапрыемстваў жадалі сённяшняму маладому пакаленню мірнага неба над галавой, а таксама памятаць пра трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны – загінулых на франтах і ў партызанскіх атрадах, спаленых вёсках, знішчаным мірным насельніцтве, фашысцкіх лагерах, страчаным дзяцінстве, голадзе і неймаверных іспытах, якія выпалі на долю беларускага народа.