Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.07.2021

Парад тэхнікі на Дні незалежнасці ў Ашмянах (відэа)

   Яркай фішкай святочнай праграмы стаў парад спецыялізаванай і сельскагаспадарчай тэхнікі, у якім прынялі ўдзел практычна ўсе арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Камбайны, трактары, аўтамабілі хуткай дапамогі, Спецтэхніка РАНС і РАУС, раённага аддзела Дэпартамента аховы, тэхніка, наяўная на ўзбраенні ў жыллёва-камунальнай службы, дарожных арганізацый, аўтобусы, занятыя на падвозе дзяцей ва ўстановах адукацыі – усё гэта выклікала непадробную цікавасць не толькі сярод юных наведвальнікаў свята, але і дарослых. На пляцоўцы каля РДК тэхніку можна было разгледзець дэталёва і сфатаграфавацца на яе фоне. Дарэчы, ў магчымасці адчуць сябе кіроўцам і пасядзець у кабіне аўто жадаючым ніхто не адмаўляў.