Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.01.2023

 Перамогай ашмянскіх спартсменаў завяршыўся Калядны турнір па гандболе на прызы старшыні райвыканкама

На працягу трох дзён самыя хуткія, спрытныя і трапныя юнакі і дзяўчаты змагаліся за лідарства ў традыцыйным Калядным турніры на прызы старшыні Ашмянскага райвыканкама. Напал гульні з кожнай хвілінай толькі набіраў абароты, бо лік на табло мяняўся з хуткасцю кожнага закінутага мяча. Радаваліся заўзятары, падтрымліваючы свае каманды, перажывалі трэнеры, хваляваліся спартсмены. Сапраўдным натхненнем стала для дзяцей сустрэча з заснавальнікам турніру Уладзіславам Гершгорыным і алімпійскім чэмпіёнам Андрэем Барбашынскім, трыумф якога марыць паўтарыць кожны юны спартсмен. Дарэчы, падобныя спаборніцтвы дазваляюць гандбалістам развіваць майстэрства, напрацоўваць вопыт, знаёміцца з іншымі школамі гандбола. Так, у цяперашнім турніры прынялі ўдзел 9 каманд са Слуцка, Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву Мінска, Мінскай гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па гульнявых відах спорту, спартыўнага клуба «цукровы шторм» (Скідзель), расійскага горада Балашыха і, вядома, з Ашмянаў. Віншуючы юнакоў і дзяўчат з заканчэннем турніру, старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын пажадаў ім паспяховых новых стартаў, волі да перамогі і веры ў свае сілы. Уладальнікамі кубкаў пераможцаў сталі дзяўчаты з Ашмянаў і юнакі з Балашыхі, якія прымалі Медалі і падарункі ад кіраўніка раёна. За другое месца ў турніры алімпійскі чэмпіён, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Андрэй Барбашынскі ўручыў узнагароды камандзе дзяўчат РЦАР Мінска і юнакам з Ашмянаў. Трэці радок у турнірнай табліцы занялі дзяўчаты са Слуцка і юнакі са Скідзеля, для якіх дадаткам да падарункаў стала поціск рукі галоўнага суддзі спаборніцтваў Мікалая Тадарашкі. У цырымоніі ўзнагароджання таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама Наталля Станкевіч, загадчыца сектара спорту і турызму Жанна Шыдлоўская і дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ім. Барбашынскага Уладзіслаў Шарамецьеў. Яркае спартыўнае свята завяршылася, а ўражанні засталіся, як і стымул для новых перамог, на якія настроены ашмянскія гандбалісты — выхаванцы Веры Мальцавай, Аляксандра Пяткевіча і Аксаны Ляшчовай.