Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.03.2021

Перамогі ашмянскіх гандбалістаў

    Ашмянскія спартсмены пачалі вясну з перамог. У спартыўнай зале РУП "Белтэлекам" у Гродне праходзілі Алімпійскія дні моладзі Гродзенскай вобласці па гандболе сярод юнакоў 2004-2005 гадоў нараджэння.    У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд: з Гродна, Ашмян, Слоніма, Шчучына, Карэлічаў і Ваўкавыска. Каманда дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, - выхаванцы Віктара Баляслававіча Рамулевіча правялі шэсць сустрэч і занялі трэцяе месца.    Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Ашмянах у барацьбу за медалі Алімпійскіх дзён моладзі Гродзенскай вобласці па гандболе ўступілі дзяўчаты. Выхаванцы Алега Аляксандравіча Шабановіча, дзяўчаты 2004-2005 гадоў нараджэння, правялі тры гульні. Два дні яркіх спаборніцтваў прынеслі ашмянкам чацвёртае месца. Ашмянскі Веснік