Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.01.2023

Пераўтварэнні ў адпаведнасці з Канстытуцыяй

Аляксандр Маркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пастаянна трымае сувязь са сваімі выбаршчыкамі праз прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы ў працоўных калектывах, грамадска-масавыя мерапрыемствы. Нядаўна, наведваючы Ашмяншчыну, ён распавёў, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу працягваюць прыводзіць заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. На пасяджэнні дзявятай сесіі сёмага склікання парламентарыі прынялі шэраг найважнейшых законапраектаў - "Аб Усебеларускім народным сходзе", "Аб змене выбарчага кодэкса",  "Аб палітычных партыях і іншых грамадскіх аб'яднаннях", "Аб асновах грамадзянскай супольнасці" і іншыя. Усе яны прайшлі шырокае абмеркаванне і былі прапрацаваны з зацікаўленымі органамі. У выніку за іх прыняцце парламентарыі прагаласавалі аднагалосна. Парламентарыямі было прынята 59 законапраектаў у першым чытанні і 90 — у другім. На траціну рэалізаваны план прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй. Ён адзначыў, што да пачатку 2024 года трэба будзе абнавіць цалкам заканадаўчую базу ў рамках канстытуцыйнага рэфармавання і арганізаваць правядзенне выбарчай кампаніі, якая завершыць маштабны працэс намечаных планаў. Увага будзе нададзена і эканамічнаму блоку пытанняў, удасканаленню працоўных адносін, сістэмы сацыяльнага абслугоўвання, занятасці, адукацыі. Многія прапановы і высновы лягуць у аснову новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. — Парламентарыям, безумоўна, трэба будзе вялікая праца па рэалізацыі намечаных пераўтварэнняў, — падкрэсліў ён.