05.03.2020
Праекты з Ашмянскага раёна ўдзельнічаюць у конкурсе Social Weekend. Дапаможам ім перамагчы!
У пятнаццатым сезоне найбуйнейшага ў Беларусі конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend удзельнічаюць чатыры праекты з Ашмянскага раёна. Ашмянская ЦРБ прадставіла праект па куплі функцыянальных ложкаў тыпу Армед РС105-б, якія неабходныя, каб палегчыць стан прыкаванага да ложка чалавека (7 800 руб.) і будаўніцтва пандуса па ўваходу ў паліклініку (70 000 руб). Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны прадставіла праект, які прадугледжвае правядзенне культурных мерапрыемстваў і фестывалю, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі трох пакаленняў: бабулі і дзядулі, мамы і таты, дзеці (14 000 руб.). Гальшанская школа прадставіла праект па сацыяльнай падтрымцы сем'яў з дзецьмі-інвалідамі (1000 руб.) Каб атрымаць фінансаванне на гэтыя праекты трэба перамагчы ў галасаванні. Кожнаму з праектаў прысвоены чатырохзначны нумар (поўны спіс удзельнікаў тут). Для таго, каб прагаласаваць, неабходна адправіць SMS з нумарам упадабанага праекта: Праект па куплі функцыянальных ложкаў: SMS з нумарам 2298 на кароткі нумар 7755 Будаўніцтва пандуса па ўваходу ў паліклініку: SMS з нумарам 2112 на кароткі нумар 7755 Праект СШ №3 г. Ашмяны: SMS з нумарам 2047 на кароткі нумар 7755 Праект па сацыяльнай падтрымцы сем'яў з дзецьмі-інвалідамі: SMS з нумарам 2087 на кароткі нумар 7755 Строга толькі 4 лічбы, без прабелаў і іншых знакаў. У адным паведамленні магчыма ўказаць толькі адзін нумар праекта. SMS могуць адпраўляць толькі абаненты беларускіх мабільных аператараў. За адзін і той жа праект можна прагаласаваць з аднаго тэлефоннага нумара толькі адзін раз. Звярніце ўвагу на тое, што нават пры адпраўцы некалькіх SMS за той жа праект з аднаго тэлефоннага нумара, ваш голас будзе ўлічаны толькі адзін раз. У той жа час, з аднаго нумара можна галасаваць за любую колькасць праектаў. УВАГА! SMS платныя! Кошт SMS-паведамленні на нумар 7755 складае для абанентаў ▪A1-1 рубель, ▪МТС-1,4 рубля, ▪life:) - 1,25 рублёў з улікам ПДВ. Галасаванне працягнецца да 21: 00 9 сакавіка.