Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.04.2020

Прафкамы ўстаноў адукацыі Ашмянскага раёна лепшыя ў вобласці па ахове працы

   Камісіі і грамадскія інспектары, прафсаюзныя камітэты ўстаноў адукацыі Ашмянскага раёна актыўна ўдзельнічаюць у абласным конкурсе па ахове працы і, па традыцыі, паказваюць сярод калегаў вобласці годныя вынікі, а затым прадстаўляюць сістэму адукацыі раёна на рэспубліканскім узроўні.    Не стаў выключэннем і мінулы год. Вынікі работы ў дадзеным кірунку былі падведзены нядаўна. Як паведаміў старшыня райкама галіновага прафсаюза Аляксей Дэрвіс, у намінацыі «Лепшая грамадская камісія па ахове працы " прызнана пераможцам грамадская камісія першаснай прафсаюзнай арганізацыі СШ №3, якая стала лідэрам як у вобласці, так і ў Рэспубліцы (старшыня камісіі Алена Краско). У намінацыі «Лепшы грамадскі інспектар па ахове працы " 3 месца прысуджана грамадскаму інспектару першаснай прафсаюзнай арганізацыі СШ №1 ім. М. М. Гружэўскага " Ганне Піпір.    Па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю па выніках працы за 2019 год пераможцам прызнана першасная прафсаюзная арганізацыя СШ №2, старшынёй якой на працягу шэрагу гадоў З'яўляецца Наталля Бабраўніцкая. Аліна САНЮК.