02.08.2021
Раённы турзлёт прайшоў у Ашмянскім раёне
30-31 ліпеня за вёскай Міхалконі праходзіў раённы турыстычны злёт. Пазмагацца за званне лепшых турыстаў раёна сабралася 8 каманд, якія прадстаўляюць самыя розныя арганізацыі нашага горада і раёна: каманда раённага выканаўчага камітэта, работнікі сырзавода, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і ААТ «будаўнік», прадстаўнікі бальніцы і педагогі з СШ №1, СШ №3, Навасёлкаўскай, Дакурнішскай школы. Варта нагадаць, што камандзе-пераможцы трэба будзе абараняць гонар Ашмянскага раёна на абласным турыстычным злёце Акрамя спартыўных спаборніцтваў камандам трэба будзе пазмагацца ў конкурсе "побыт турыста", падчас якога журы будзе ацэньваць меню, афармленне і абсталяванне месца размяшчэння каманды, а таксама санітарны стан лагера і выкананне патрабаванняў аховы прыроды Ашмянскі Веснік