Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.02.2022

Раіса Турлай: «Мы катэгарычна не прымаем вайну»

   Раіса Турлай, старшыня Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў:    - Для мяне было вельмі важна з першых вуснаў пачуць тое, якой будзе далейшая стратэгія развіцця нашай дзяржавы. У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка закрануў шырокага спектру пытанняў — абароны дзяржавы, санкцый, барацьбы з коронавирусной інфекцыі, палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і многіх іншых. Прэзідэнт даў выразную ацэнку падзеям, якія адбываюцца як у нашай краіне, так і за яе межамі, акцэнтаваўшы ўвагу на геапалітычных працэсах, мэта якіх адна-перадзел рынкаў збыту.    Для нас, ашмянцаў, якія жывуць ля літоўскай мяжы, асабліва актуальныя пытанні бяспекі. На дыялогавых пляцоўках, падчас абмеркавання праекта Канстытуцыі важнае месца займаюць палажэнні, у якіх абвяшчаецца міралюбная палітыка нашай дзяржавы. Звяртаючыся з пасланнем, кіраўнік дзяржавы некалькі разоў падкрэсліваў гэтую думку: «мы катэгарычна не прымаем вайну».    Адказваючы на пытанні прысутных у зале, Прэзідэнт закрануў тэму развіцця атамнай энергетыкі. Кіраўнік дзяржавы не выключае магчымасці будаўніцтва на Астравецкай пляцоўцы яшчэ двух энергаблокаў атамнай электрастанцыі. Лічу, гэта надало б чарговы станоўчы імпульс для развіцця нашага паўночнага вектара. Ашмянскі Веснік