Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.09.2021

Рост захворвання COVID-19 адзначаецца ў Ашмянскім раёне

   COVID-19 у чарговы раз пайшоў у наступ. Паводле інфармацыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, рост захворвання адзначаецца і ў Ашмянскім раёне. Прычым колькасць хворых з пнеўманіямі, якія патрабуюць шпіталізацыі, таксама павялічылася.    Для абароны ад коронавирусной інфекцыі ва ўсім свеце праводзіцца вакцынацыя, паколькі адзіным сродкам засцерагчы сябе з'яўляецца прышчэпка. Як паведаміў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юрый Ларыёнаў, у Ашмянскім раёне ўжо прышчэплена каля 5 тысяч чалавек.    - На сустрэчах у калектывах, праводзячы інфармацыйную тлумачальную працу просім грамадзян прыняць актыўны ўдзел у вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі — - адзначыў Юрый Ларыёнаў.    Зрабіць прышчэпку можна ў раённай паліклініцы, амбулаторыях і нават па месцы працы, запрасіўшы ў арганізацыю выязную мабільную брыгаду.    У цяперашні час прышчапіцца ад коронавируса можна Расійскай вакцынай «спадарожнік V». Днямі ў Беларусь даставілі 1,5 млн доз кітайскай вакцыны. У бліжэйшы час чакаецца яе паступленне ў Ашмяны.    Акрамя таго, медыкі нагадваюць аб неабходнасці выканання мінімальных мер бяспекі. Па-ранейшаму актуальныя сацыяльнае дыстанцыяванне, масачны рэжым, Выкарыстанне антысептыкаў.