18.02.2020
Сістэма адукацыі Ашмянскага раёна прызнана лепшай у вобласці
Дыпломам I ступені ўзнагароджана Ўпраўленне адукацыі Ашмянскага райвыканкама па выніках абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы структурных падраздзяленняў раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г.Гродна па выніках 2019 года. Такая ацэнка дадзеная на падставе аналізу цэлага шэрагу паказчыкаў, пачынаючы ад якасці адукацыі, якое выяўляецца ў перамогах на конкурсах, алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях, паспяховасці на цэнтралізаваным тэставанні і заканчваючы аховай працы. Безумоўна, важную ролю адыграла таксама Інфармацыйнае, метадычнае і Кадравае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, праца ў рамках здароўезберагальнага асяроддзя і аховы правоў дзяцінства і іншыя не менш важныя напрамкі дзейнасці. Дарэчы, менавіта яны дазваляюць дзецям не толькі атрымліваць годны ўзровень адукацыі, але і адчуваць сябе абароненымі.
Людміла Верас.