Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.09.2022

Смаргонскія пагранічнікі сустрэліся з жыхарамі Крэйванцаў

Напярэдадні дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства — памежнікі Смаргонскай памежнай групы сустрэліся з жыхарамі аграгарадка Крэйванцы. Добрай традыцыяй стала супрацоўніцтва вайскоўцаў і мясцовага насельніцтва, бо задачы яны выконваюць адны — забяспечваюць бяспеку і спакой на роднай зямлі. Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, начальнік аддзялення інфармацыі і прапаганды аддзела ідэалагічнай работы вайсковай часці 2044 Ілля Аксенцьеў падзякаваў вяскоўцам за дапамогу і ўзаемадзеянне, а таксама распавёў пра асаблівасці паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для органаў пагранічнай службы. Асабліва карыснай гэтая інфармацыя апынулася для школьнікаў, у якіх наперадзе — выбар прафесіі. Аб бязвізавым рэжыме, навінах у заканадаўстве, якія тычацца функцыянавання электроннай чаргі, дэзінфекцыі транспартных сродкаў, а таксама парадку ўваходу (уезду) у памежную паласу, распавялі памежнікі прысутным. Яркім акордам сустрэчы стала канцэртная праграма ў выкананні ваеннага аркестра Смаргонскай пагранічнай групы. З задавальненнем вяскоўцы падхоплівалі знаёмыя матывы, не шкадуючы ўсмешак і апладысментаў. Гледзячы ў чыстае, яснае неба, артысты нагадалі аб далікатнасці свету і пажадалі беларусам жыць у адзінстве і згуртаванасці.