Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.03.2020

Спартсменкі з Ашмян дапамаглі камандзе вобласці заняць 3-е месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах

   Напярэдадні вясновага жаночага свята спартсмены-лёгкаатлеты паставілі канчатковую кропку ў галоўных стартах зімовага сезону – рэспубліканскіх спаборніцтвах па зімовым шматбор'і «Здароўе».    У лік наймацнейшых шматборцаў, якія выступалі за гонар Гродзенскай вобласці, увайшлі вучаніцы сярэдняй школы №1 Імя М. М. Гружэўскага Дар'я Місюкевіч і Вікторыя Казакевіч.    - Паводле вынікаў двухдзённых спаборніцтваў у асабістым заліку Дар'я стала другой, Вікторыя-трэцяй, - распавёў трэнер, прадстаўнік каманды Гарадзенскай вобласці Сяргей Юшкоўскі.    З Навагрудка спартсмены Гродзеншчыны прывезлі трэцяе агульнакаманднае месца, свой уклад у якое ўнеслі і нашы зямлячкі. Іх упартасць і высокая працаздольнасць У суме з настойлівасцю і дапамогай трэнераў далі свой вынік. За дапамогу ў арганізацыі стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі юныя спартсменкі дзякуюць настаўніку сярэдняй школы №3 Чэслава Унукевічу. Людміла Верас.