Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.02.2022

Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын правёў сустрэчу з работнікамі Ашмянскага РУП ЖКГ

   Галоўнай тэмай сустрэчы, якая адбылася ў РУП ЖКГ, стала абмеркаванне праекта новай Канстытуцыі Беларусі. Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын прапанаваў камунальнікам правесці сустрэчу ў фармаце ажыўленага дыялогу і выказаў перакананне ў тым, што калектыў арганізацыі ўжо пазнаёміўся з прадугледжанымі ў праекце Асноўнага Закона зменамі і нават абмяркоўвае іх, зыходзячы з роду сваёй дзейнасці, з насельніцтвам.      З асноўнымі напрамкамі канстытуцыйных пераўтварэнняў калектыў пазнаёміў дырэктар прадпрыемства Сяргей Бяленкаў, зрабіўшы акцэнт на новай чале прававога акту, якая тычыцца ключавых аспектаў статусу, парадку фарміравання і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу. Прынцыповай пазіцыяй назваў кіраўнік РУП ЖКГ захаванне сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі з улікам сацыяльна-эканамічных магчымасцяў дзяржавы. Не менш важным канстытуцыйным пасылам з'яўляецца павышэнне сацыяльнай адказнасці кожнага грамадзяніна за сябе асабіста, сваё здароўе і за сваю сям'ю, а таксама абавязковы асабісты ўклад у агульную справу. Ішла размова таксама аб палажэннях, прысвечаных захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, замацаванні адказнасці дзяржавы за развіццё мірнай атамнай энергетыкі, а таксама забеспячэнні бяспекі пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энергіі.    - Усе нюансы да драбнюткіх падрабязнасцяў адлюстраваць у Канстытуцыі немагчыма (у яе дадатак мяркуецца прыняцце шэрагу новых нарматыўных прававых актаў), разам з тым у ёй усё, уключаючы кожнае слова і знак прыпынку, мае сваё значэнне, - падкрэсліў Уладзіслаў Гершгорын. – Таму да падрыхтоўцы змяненняў былі падключаныя вядучыя юрысты краіны, парламентарыі, вучоныя. Выпрацаваны імі варыянт паправак закранае абсалютна ўсе раздзелы дзеючай Канстытуцыі, але не ламае сістэму, якая склалася.    У новай Канстытуцыі Беларусі плануецца замацаваць норму аб індывідуальнай канстытуцыйнай скарзе. Камунальнікі пацікавіліся ў кіраўніка раёна, што дасць такі інстытут грамадзянам і ці будзе ён запатрабаваны. Падрабязна папрасілі работнікі спыніцца на аспектах статусу Усебеларускага народнага сходу, якое павінна стаць асноўнай стабілізуючай сілай у адносінах паміж галінамі ўлады і, адпаведна, валодаць дастатковым функцыяналам для прадухілення рознага роду палітычных крызісаў.    Як ніколі актуальнае сёння пытанне захавання здароўя. Уладзіслаў Гершгорын звярнуў увагу на тое, што папраўка ў Канстытуцыю аб абавязку грамадзян клапаціцца пра сваё здароўе не павінна выклікаць у насельніцтва насцярожанасці: дзяржава будзе несці выдаткі на лячэнне людзей і далей, пераходу на аказанне медыцынскай дапамогі выключна на платнай аснове не будзе. Разам з тым грамадзяне павінны праявіць адказнасць за сябе: весці здаровы лад жыцця, рэгулярна праходзіць дыспансерызацыю, а не спадзявацца толькі на сістэму аховы здароўя. Ашмянскі Веснік