Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.02.2022

Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын правёў сустрэчу з работнікамі Ашмянскага сыраробнага завода

   Падчас сустрэчы з калектывам Ашмянскага сыраробнага завода старшыня райвыканкама звярнуў увагу на важную палітычную падзею, якая чакае ўсіх нас – - рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Для нашых грамадзян гэтая тэма не новая. У краіне актыўна праходзілі дыялогавыя пляцоўкі і сустрэчы з насельніцтвам, на якіх абмяркоўваліся папраўкі ў асноўны Закон краіны і ўносіліся прапановы, таму кіраўнік раёна прапанаваў правесці сустрэчу ў фармаце дыялогу і выказаць сваё меркаванне з нагоды нормаў і прынцыпаў, якія плануюцца да замацавання ў абноўленай Канстытуцыі.    З асноўнымі напрамкамі канстытуцыйных пераўтварэнняў калектыў пазнаёміў дырэктар прадпрыемства Юрый Адамовіч, зрабіўшы акцэнт на новай чале прававога акту, якая тычыцца ключавых аспектаў статусу, парадку фарміравання і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу. Асноватворная роля народнага форуму забяспечваецца удзелам у яго дзейнасці прадстаўнікоў усіх галін улады, органаў мясцовага самакіравання, а таксама грамадзянскай супольнасці, што выключае рызыка разбалансіроўкі дзяржаўнага апарату. Прынцыповай пазіцыяй назваў кіраўнік прадпрыемства захаванне сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі з улікам сацыяльна-эканамічных магчымасцяў дзяржавы. Працоўныя і эканамічныя гарантыі, абарона правоў уласнасці, даступнасць адукацыі, садзейнічанне кожнаму грамадзяніну ў набыцці свайго жылля засталіся нязменныя.   Абагульняючы даведзеную інфармацыю, Уладзіслаў Гершгорын адзначыў, што ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь абумоўлена аб'ектыўнай дынамікай грамадска-палітычных і эканамічных працэсаў, а таксама з'яўляецца неад'емнай часткай агульнасусветных тэндэнцый канстытуцыйнага рэфармавання. Над імі вельмі сур'ёзна працавалі міжведамасныя спецыялісты, практыкі рэальнай эканомікі, дэпутаты, грамадскія дзеячы.    Уладзіслаў Гершгорын падкрэсліў, што новая Канстытуцыя дазволіць узмацніць галіны ўлады, больш прыцягнуць народнае прадстаўніцтва да кіравання працэсамі ў беларускім грамадстве.    Падчас дыялогу былі паднятыя пытанні прававых асноў дзяржаўнага рэгулявання ў галіне грамадзянства і адсылачных нормаў у асноўным Законе. Не абышлі бокам работнікі прадпрыемства і пытанні фарміравання ўнутранай і знешняй палітыкі, выказаўшы зацікаўленасць папраўкай, якая тычыцца замацавання за Беларуссю статусу дзяржавы, якая выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў. Разам з тым у новай Канстытуцыі адменена палажэнне аб імкненні да нейтралітэту.    Напрыканцы кіраўнік раёна адзначыў, што рэферэндум – гэта форма нашага волевыяўлення. Кожны з нас павінен прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць так, як загадвае сэрца. Ашмянскі Веснік