Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.02.2024

Святочны канцэрт, прысвечаны 35-годдзю вываду войск з Афганістана, прайшоў у Ашмянах

Урачыстае мерапрыемства “Мужнасць моцных людзей”, прысвечанае 35-годдзю вываду войск з Афганістана, адбылося ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры. Поўная зала сведчыла аб тым, што подзвіг салдат у памяці грамадскасці і зараз. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Мікалай Лаздзін, старшыня савета раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў у Афганістане”. Ён адзначыў, што ўдзельнікі тых падзей коштам уласнага жыцця пацвердзілі вернасць воінскаму абавязку, а таксама выканалі міратворчую місію. Мікалай Станіслававіч звярнуўся да прысутных ветэранаў, пажадаў ім здароўя і фізічных сіл. Далей гледачоў чакала канцэртная праграма з элементамі тэатралізацыі. Праз вобразы спакутаваных маці, дзяўчат, што страцілі сваіх каханых на вайне, быў бачны ўвесь трагізм тых далёкіх падзей. Незагойнымі ранамі яны ляглі на душы самых родных і блізкіх людзей. Многія з ветэранаў, што прысутнічалі ў зале, не змаглі стрымаць слёз. У памяці кожнага – свая гісторыя і свой невымерны боль. Кранальныя музычныя кампазіцыі нагадвалі аб важнасці міру і яго высокім кошце. Аднак лейтматывам мерапрыемства стала думка аб тым, што, памятаючы аб той сумнай старонцы гісторыі, мы павінны будаваць нашу шчаслівую і мірную будучыню.