Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.06.2021

Танец-гэта радасць і добры настрой.

   У Ашмянах у чэрвені стартаваў абласны творчы «Этна-праект па бытавых танцах» з назвай «ЭтнаБУМ», які накіраваны на адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры.    З вялікім энтузіязмам і зацікаўленасцю атрымальнiкi паслуг у аддзяленнi дзённага знаходжання інвалідаў (АДЗI) ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» ўспрынялі прапанову паўдзельнічаць у майстар-класе па беларускіх бытавых танцах. Пад кіраўніцтвам прадстаўнiкоў Аддзела культуры і вольнага часу аг. Кальчуны рабяты з вялікім задавальненнем вучыліся танцаваць фальклорныя танцы «Кракавяк», «Нарэчаньку», «Млын». Добры настрой, радасць зносін, запал і танцавальная весялосць зарадзілі выхаванцаў АДЗI на цэлы дзень.