29.05.2023
У Ашмянах адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Ашмянскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь"
Зусім нядаўна, 13 мая, прайшло пасяджэнне Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь», на якім было прынята рашэнне аб фарміраванні арганізацыйных структур ва ўсіх раёнах краіны. Сёння адбылася ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Ашмянскага раённага аддзялення Новай Партыі.
У СШ №1 г.Ашмяны імя М. М. Гружэўскага сабраліся ўдзельнікі Ўстаноўчага сходу палітычнай партыі «Белая Русь»: прадстаўнікі органаў мясцовай улады, працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў раёна.
Вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын адзначыў, што пабудова рэгіянальных структур партыі «Белая Русь» — важны гістарычны момант для краіны.
- Менавіта з гэтай мэтай сёння ў гэтай зале сабраўся актыў Ашмянскага раёна, у склад якога ўваходзяць кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі раённых прафсаюзных і грамадскіх арганізацый.
На дадзеным этапе перад намі стаіць задача стварыць раённае аддзяленне, абраць яго кіруючы склад і выбраць дэлегатаў на абласную канферэнцыю. Гэта павінны быць годныя людзі, якія гатовыя ўзяць на сябе адказнасць, у тым ліку прымаць выклікі часу — як унутраныя, так і знешнія, таму што гэта — партыя большасці беларускага грамадства, партыя падтрымкі прыхільнікаў кіраўніка беларускай дзяржавы і яго палітычнага курсу, — падкрэсліў Уладзіслаў Уладзіміравіч.
На ўстаноўчай канферэнцыі быў абраны савет раённага аддзялення партыі, у які ўвайшлі 10 чалавек. Старшынёй Савета Ашмянскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" абраная начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская.
- Прыемна, што людзі, якія сабраліся сёння, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Спадзяюся, у бліжэйшы час нашы шэрагі папоўняцца. Задачы зразумелыя: кансалідацыя беларускага грамадства, тлумачэнне дзяржаўнай палітыкі і іншыя важныя для нашай краіны пытанні, якія неабходна вырашаць. У цэнтры ўвагі-інтарэсы і клопаты кожнага чалавека. Відавочна, што асаблівая роля ў партыйнай рабоце будзе адведзена моладзі, якая мае жаданне і магчымасці прапаноўваць ініцыятывы на карысць развіцця нашай краіны. Наперадзе-адзіны дзень галасавання. У нас ёсць час падрыхтавацца да гэтай падзеі, каб годна ўвайсці ў маючую адбыцца электаральную кампанію, — адзначыла старшыня Ашмянскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Святлана Баркоўская.
Падчас канферэнцыі былі абраныя два намеснікі старшыні Ашмянскага раённага аддзялення партыі, кантрольна-рэвізійная камісія ў складзе трох чалавек, а таксама пяць дэлегатаў на Гродзенскую абласную ўстаноўчую канферэнцыю.