Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.01.2023

 У Ашмянах адбылося адкрыццё Каляднага турніру па гандболе на прызы старшыні райвыканкама

Добрай традыцыяй стаў на Ашмянскай зямлі Калядны турнір па гандболе на прызы старшыні райвыканкама. Сімвалічна, што менавіта з яго пачынаецца абвешчаны Годам міру і стварэння 2023 год. Удзельнікаў спаборніцтваў-юнакоў і дзяўчат 2009-2010 года нараджэння віталі старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, наш зямляк, алімпійскі чэмпіён па гандболе Андрэй Барбашынскі і іншыя ганаровыя госці. - Спорт на Ашмяншчыне з'яўляецца найважнейшай часткай выхавання нашай моладзі, пра што сведчыць і з'яўленне новых сучасных спартыўных пляцовак у жылых мікрараёнах горада, і арганізацыя розных спаборніцтваў, а развіццё гандбольнай школы ў Ашмянах, якое падтрымліваецца і актыўна развіваецца ў раёне, заўсёды было адной з прыярытэтных задач. Для гэтага ў нас маецца добрая спартыўная база і прафесійныя трэнеры, — падкрэсліў Уладзіслаў Гершгорын. З пачаткам выдатнага спартыўнага свята павіншаваў удзельнікаў турніру і балельшчыкаў Андрэй Барбашынскі, чые слаўныя традыцыі знаходзяць працяг у падрастаючым пакаленні. Наперадзе - некалькі дзён спаборніцтваў, якія вызначаць наймацнейшых сярод шасці каманд, якія прыбылі са Слуцка, РЦАР Мінска, Мінскай гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па гульнявых відах спорту, спартыўнага клуба «цукровы шторм» (Скідзель), расійскага горада Балашыха і, вядома, з Ашмянаў.