25.02.2020
У Ашмянах дадзены старт маштабнаму абласному патрыятычнаму праекту "Памяць. Адзінства. Перамога"
На адкрыцці, якое адбылося ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, прысутнічалі вучні сярэдняй школы №1. Першы сакратар райкама грамадскай арганізацыі БРСМ Юлія Субач і ветэран працы, непаўнагадовы вязень фашысцкіх лагераў Васіль Жаўняк. У рамках акцыі прайшло ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў БРСМ новага ўзору. Іх уладальнікамі сталі вучні 9 класаў, якія дасягнулі 14 гадоў, запоўнілі заяву і атрымалі дазвол ад бацькоў. - Сёлета мы будзем адзначаць вельмі важную для нашай краіны дату-75 гадоў Вялікай Перамогі. Менавіта таму такая пільная ўвага надаецца падзеям ваенных гадоў і мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Кульмінацыяй праекта, які стартаваў « Памяць. Адзінства. Перамога " стане святочны мітынг 9 Мая. Усе мы па традыцыі збярэмся, каб ушанаваць памяць тых, хто падарыў нам свабоду, мір і незалежнасць, — адзначыла Юлія Субач. Сімвалам адкрыцця праекта стаў перазвон званоў, ускладанне кветак і ўрачыстае запальванне лампадак у памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Бо памяць аб жудасных гадах вайны павінна назаўсёды заставацца ў нашых сэрцах.
Алена АЛЕКСАНДРОВІЧ. Фота Аляксандра Навумчыка.