Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.12.2021

У Ашмянах прайшла дабрачынная ёлка з удзелам старшыні райвыканкама

   Традыцыйна Напярэдадні Новага года дзеці з прыёмных сем'яў, дамоў сямейнага тыпу, дзеці-сіроты і выхаванцы прытулку збіраюцца разам на раённай дабрачыннай ёлцы. Маштабнае свята з казачнымі персанажамі, дзіцячымі ўсмешкамі і падарункамі прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" ў раённым Цэнтры культуры.    Павіншаваць дзяцей прыйшлі не толькі добрыя чараўнікі і героі казак і мультфільмаў. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай на свяце прысутнічала кіраўніцтва раёна на чале старшынёй райвыканкама Уладзіславам Гершгорыным. Уладзіслаў Уладзіміравіч павіншаваў прысутных з надыходзячым Новым годам і выказаў самыя цёплыя словы пажаданняў. У адказ старшыні дзеці з Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі падарылі выраблены ўласнымі рукамі сувенір.    У незвычайнае падарожжа юных ашмянцаў запрасілі педагогі і вучні цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, СШ № 2 і СШ № 1 Імя М. М. Гружэўскага. Увазе дзяцей і іх бацькоў была прадстаўлена вядомая ўсім старая-добрая казка ў сучаснай інтэрпрэтацыі: Снежная Каралева выкрала Кая, пакінуўшы ў яго сэрца кавалачкі лёду-адзін з відаў небяспечнага віруса, А Гердзе трэба было знайсці антывірус, каб выратаваць свайго брата. Глядачы ўважліва сачылі за дзеяннямі акцёраў на сцэне і разам з героямі праходзілі выпрабаванні. І ў фінале, вядома ж, дабро перамагло зло.    У працяг свята казачныя персанажы запрасілі хлопчыкаў і дзяўчынак да зялёнай прыгажуні і закружыліся ў карагодзе. Ніхто з прысутных не застаўся ўбаку: чароўныя героі разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах, чыталі вершы і спявалі песні.    Кульмінацыяй свята і самым прыемным момантам для маленькіх гасцей дабрачыннай ёлкі стала ўручэнне ім салодкіх падарункаў.    Госці мерапрыемства на спяшаліся разыходзіцца, жадаючы падоўжыць казачныя моманты, якіх, часам, так не хапае. Свята выдаўся цёплым і багатым на эмоцыі. Праляцеў ён вельмі хутка, але яркія ўражанні і падарункі яшчэ доўга будуць нагадваць хлапчукам і дзяўчынкам пра гэты дзень. Ашмянскі Веснік