Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.10.2024

У Ашмянах прайшоў чарговы восеньскі кірмаш

У нядзелю ашмянцаў у чарговы раз паклікаў восеньскі кірмаш. Не спалохаў пакупнікоў нудны дождж, які зарадзіў з самай раніцы і не збіраўся заканчвацца. Наадварот, ён яшчэ больш надаваў гандлю спрыту і бойкасці. Калі ў мінулы раз ашмянцы хадзілі па кірмашы нетаропка, вывучалі цэны, таргаваліся, то цяпер, каб не змокнуць, пакупнікі забіралі свой тавар і хутка накіроўваліся ў цёплыя дамы і кватэры (жыллёва-камунальная служба падала ў выхадныя доўгачаканае цяпло). Як кажуць, на кожны тавар знайшоўся свой пакупнік. Морква, капуста, бульба, салодкі балгарскі перац, яблыкі, цыбуля, зерне, грэцкія арэхі, памідоры – восеньскія дары разыходзіліся вельмі хутка. Цікавіліся пакупнікі і грыбамі. Баравікі, падасінавікі, лісічкі так і прасіліся ў торбу. Бойка куплялі ашмянцы журавіны, а таксама абляпіху. Не праходзілі міма рыбы і вэнджаных сала і каўбасы, а таксама салодкіх прысмакаў. Аб тым, што зіма не за гарамі, сведчылі прымеркі ў палатцы з цёплымі шапкамі, шалікамі і пальчаткамі. Тут актыўна выбіралі абновы жанчыны. Гаспадарскі раёна, фермеры, філіял спажывецкага таварыства, фізічныя асобы, якія прадавалі лішкі прадукцыі, вырашчанай на сваіх агародах, госці з Брэстчыны – ніхто ў гэты раз не сумаваў. Чарга выстройвалася ля машыны з навасёлкаўскімі яблыкамі – скрынкі з чырвонашчокімі дарамі пусцелі на вачах. Куплялі гэтую прадукцыю КРСУП “Баруны” вельмі актыўна – нізкая цана і прыгожы таварны від былі таму прычынай. У гэты раз бойка ішоў гандаль зернем – прадаўцы толькі і паспявалі разлічваць сваіх пакупнікоў і падносіць ім тавар да машын. Добры настрой дапамагалі пакупнікам падтрымліваць ашмянскія артысты. Работнікі раённага цэнтра культуры радавалі сваім жартамі і народнымі песнямі.