Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.02.2022

У Ашмянах прайшоў раённы бацькоўскі сход па тэме "Прафілактыка жорсткага абыходжання з дзецьмі"

   У сярэдняй школе № 1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага прайшоў раённы бацькоўскі сход па тэме "Прафілактыка жорсткага абыходжання з дзецьмі".    З уступным словам выступіла начальніца ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама Святлана Баркоўская, якая падкрэсліла важнасць цеснага супрацоўніцтва бацькоў, педагогаў, псіхолагаў, лекараў і супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў для дасягнення найлепшых вынікаў у выхаванні дзяцей і падлеткаў.    Чырвонай ніткай праз усе выступленні праходзіла тэма бяспекі дзяцей і дзяцінства – ні адно дзіця не павінна пакутаваць з-за дарослых. На працягу паўтары гадзін выступалі старэйшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна Кацярына Илюкович, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама Юлія Кириакиди, педагог-псіхолаг Цуденишского вучэбна-педагагічнага комплексу Ганна Пяткевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Вадзім Клім, лекар-педыятр цэнтральнай бальніцы Людміла Кавалёнак.    Вынікі сустрэчы падвяла Святлана Баркоўская, якая адзначыла што адна з галоўных задач дарослых-выхаваць культуру паводзін і забяспечыць бяспеку дзяцей.   Для тых, хто па аб'ектыўных прычынах не змог асабіста наведаць гэтае мерапрыемства, арганізатары зладзілі прамую трансляцыю сходу на ютуб-канале "Адукацыя Ашмяншчыны". Ашмянскі Веснік