14.02.2022
        
        У Ашмянах прайшоў турнір па валейболе, прысвечаны Дню вываду савецкіх войскаў з Афганістана
    У адкрытым турніры па валейболе сярод мужчынскіх ветэранскіх каманд арганізацый і прадпрыемстваў, прысвечаным Дню вываду савецкіх войскаў з Афганістана і году гістарычнай памяці прынялі ўдзел валейбалісты трох раёнаў Ашмянскага, Астравецкага, Смаргонскага. Ашмяншчыну прадстаўлялі дзве каманды: мясакамбіната і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
 
  
 
    Гасцямі турніру сталі воіны-афганцы Мікалай Лаздзін, Уладзімір Гіруць, Фёдар Нікішын, Генадзь Клімашэўскі, Віктар Вярсоцкі, Валерый Мардас, Аляксандр Клушэўскі.
 
  
 
    Пераможцам турніру стала каманда Смаргоні. Другое месца заняла каманда Астраўца. Трэцяе месца-Ашмянскага РУП ЖКГ. Каманда пераможца ўзнагароджана кубкам і медалямі турніру. Арганізатарамі спаборніцтваў выступіў Ашмянскі фізкультурна-спартыўны клуб.
 
  
 
  Ашмянскі Веснік