Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.06.2020

У Ашмянах ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

   22 чэрвеня-адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі-Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Наўрад ці ў нашай краіне ёсць сям'я, у якой ніхто не ваяваў ці не набліжаў доўгачаканую перамогу ў тыле. Пажоўклыя фотаздымкі нашых дзядоў і прадзедаў, беражліва захоўваюцца ў сямейных альбомах, — таму сведчанне. Маладое пакаленне шануе іх памяць і захоўвае для нашчадкаў інфармацыю аб вялікім подзвігу нашага народа.    На досвітку ў 4.00 раніцы Ашмяны далучыліся да абласной патрыятычнай акцыі "Мы памятаем", ініцыяванай Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.    У памяць аб загінуўшых на палях бітваў, аб закатаваных вязняў канцлагераў і ўсіх якія аддалі сваё жыццё за вольную будучыню наступных пакаленняў актывісты РК БРСМ і работнікі раённага цэнтра культуры запалілі лампадкі ля брацкай магілы загінуўшых воінаў у гарадскім парку. А праз некалькі гадзін на гэтым жа месцы адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў мясцовай улады, прафсаюзаў і грамадскіх аб'яднанняў раёна: РК БРСМ, раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын», РГА «Белая Русь», Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.    - У памяці няма тэрміну даўнасці, асабліва ў дачыненні да тых дат і падзей, якія выпакутаваныя мільёнамі людзей, якія адклікаюцца болем у лёсах многіх пакаленняў і нагадваюць пра сябе сотнямі воінскіх пахаванняў і магіл, — падкрэсліў, выступаючы на мітынгу, старшыня раённага Савета ветэранаў Уладзімір Бельчанка. — Дата пачатку вайны нагадвае нам аб загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. Мы смуткуем аб усіх, хто цаной свайго жыцця выканаў святы абавязак, абараняючы ў тыя суровыя гады наша Айчына.    Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да падножжа брацкай магілы і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.    Па словах першага сакратара раённага камітэта ГА БРСМ Юліі Галгоўскай, важна, каб моладзь памятала трагічнае і гераічнае мінулае сваёй краіны, з павагай ставілася да ветэранаў.    — Мы памятаем! Гэта не павінна паўтарыцца! Гэтыя словы гучалі сёння паўсюдна, - адзначыла лідар раённай моладзевай арганізацыі. - Наш абавязак-захаваць гістарычную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, не пакінуць у забыцці ніводнага загінулага салдата, дзякаваць за гераічны подзвіг і мірнае неба ветэранаў вайны і працоўнага фронту. Аліна САНЮК.