26.03.2024
У Ашмянах вядзецца капітальны рамонт двух шматкватэрных дамоў: па вул. Усходняй, 4 і па вул. Чырвонаармейскай, 4
Усім нам хочацца жыць у новым доме. Але нават самае новае жыллё з гадамі прыходзіць у заняпад: зношваюцца сцены і перакрыцці, пачынае працякаць дах, завяршаецца тэрмін службы інжынерных сетак.
Мінімальны тэрмін эфектыўнай эксплуатацыі дома залежыць ад тэмпературы, вільгаці, якасці тэхнічнага абслугоўвання і ад матэрыялаў, якія былі выкарыстаныя пры будаўніцтве дома (панэльныя, цагляныя). У сярэднім гэты тэрмін складае ад 15 да 25 гадоў. Аднак трэба разумець, што гэта тэрмін мінімальны, і калі па яго заканчэнні дом знаходзіцца ў добрым стане, то гэта зусім не гарантуе правядзенне капітальнага рамонту.
Як заўважыў дырэктар УКБ Ашмянскага раёна Станіслаў Хілінскі, падставамі для правядзення капітальнага рамонту ў жылым доме з'яўляюцца перспектыўныя праграмы (на пяць гадоў) і бягучы графік, які складаецца на год. Пры ўключэнні аб'екта ў графік улічваюцца тэхнічны стан дома, яго канструктыўных элементаў (сцен, перакрыццяў), інжынерных сістэм, а таксама год правядзення апошняга капітальнага і бягучага рамонтаў.Згодна з Дзяржаўнай праграмай "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе " для належнага функцыянавання жылфонду штогод падлягае капрамонту не менш за 3 працэнты эксплуатаванай арганізацыямі ЖКГ агульнай плошчы жылых дамоў.
Так як жылфонд у Ашмянах з кожным годам прырастае (узводзяцца новыя дамы), капітальнаму рамонту штогод падлягае ўсё большая плошча. Калі ў мінулым годзе ў раёне капітальна было адрамантавана пяць дамоў, то ў бягучым запланавана ўжо шэсць. У бягучы графік капітальнага рамонту ў 2024 годзе ўключаны наступныя дамы: па вул.Усходняй, 4 і 11; па вул. Кааператыўнай, 6 і 2б, па вул. Чырвонаармейскай, 4 у горадзе і па вул. Завадской, 4 у аграгарадку Кальчуны.
На сёння ў Ашмянах вядзецца капітальны рамонт двух дамоў: па вул. Усходняй, 4 і па вул.Чырвонаармейскай, 4.Рамонтам шматпавярховага дома па вул. Чырвонаармейскай займаецца ТАА "Граніт+". Генпадрадчыкам пяціпавярхоўкі ў квартале будаўнікоў стаў калектыў КУП»жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна". Капітальны рамонт ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту і адлічэнняў грамадзян.
Што тычыцца рамонтна-будаўнічых работ, то, да прыкладу, у доме па вул.Усходняй, 4 на дадзены момант ідзе рамонт стыкаў сценавых панэляў, Уцяпленне кантавых сцен, рамонт адмосткі і даху, замена вокнаў і дзвярэй у месцах агульнага карыстання. У доме будуць адрамантаваны вентшахты, сеткі халоднага і гарачага водазабеспячэння, заменена абсталяванне цеплавога і вадамернага вузла.
Згодна з графікам ідзе рамонт і на вул. Чырвонаармейскай, 4. Будаўнікі замяняюць вокны і дзверы ў месцах агульнага карыстання і прыступілі да капітальных работ на даху. У доме будуць адрамантаваны інжынерныя сеткі і заменена абсталяванне цеплавога і вадамернага вузла, а таксама ўнутранай сістэмы гаспадарча-бытавой каналізацыі.
Наступным на чарзе па абнаўленні стаіць дом па вул. Усходняй, 11.