Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.04.2020

У Ашмянскім раёне адбылося Юбілейнае ўручэнне медалёў да 75-годдзя Вялікай Перамогі

   У Ашмянскім раёне на мінулым тыдні ўручаны юбілейныя медалі "75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" ветэранам і былым вязням фашысцкіх лагераў.    Дзень Перамогі сёлета адзначаць шасцёра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны-Станіслаў Юльяновіч Бралкоўскі, Казімір Іванавіч Заблоцкі, Уладзімір Уладзіміравіч Лашкевіч, Таццяна Сцяпанаўна Мягкова, Эдуард Антонавіч Сарока, Браніслаў Іванавіч Шагідзевіч і пяцёра былых вязняў фашысцкіх лагераў-Таццяна Фёдараўна Алекберава, Васіль Кірылавіч Жаўняк, Уладзімір Міхайлавіч Лошкоўскі, Марыя Ягораўна Селядцова, Міхаіл Аляксандравіч Ханеня.    Па традыцыі напярэдадні Дня Перамогі ветэранаў і былых вязняў фашысцкіх лагераў павіншавалі прадстаўнікі ваеннага камісарыята, раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета ветэранаў, аб'яднання прафсаюзаў, прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу, работнікаў адукацыі і навукі, РК ГА БРСМ, ГА «Белая Русь».    Разам з медалямі і падарункамі ветэраны і былыя вязні фашысцкіх лагераў прымалі падзякі за ўклад, які яны ўнеслі ў перамогу над фашысцкай Германіяй. Ігар Місюкевіч, ваенны камісар Ашмянскага раёна, падпалкоўнік.