Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.04.2021

У Ашмянскім раёне прайшоў рэспубліканскі суботнік

   У рамках рэспубліканскага суботніка калектывы арганізацый і прадпрыемстваў выйшлі папрацаваць. Агульнымі намаганнямі плануецца навесці парадак у парках і скверах, на гарадскіх могілках і каля помнікаў вайсковай славы, прыбраць прыбярэжныя зоны і высадзіць дрэвы і хмызнякі.    З самай раніцы пачалася праца на запланаваных аб'ектах, у тым ліку і на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Дружба». Работнікі райвыканкама на чале са старшынём Уладзіславам Гершгорыным высадзілі больш за пяць дзясяткаў туй і ядлоўцаў у лагеры ў Замасцянах, сваім асабістым прыкладам заклікаўшы жыхароў раёна ўзяць удзел у суботніку. Ашмянскі Веснік