Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.10.2022

У Беларусі прайшла прафілактычная акцыя " Захавай сабе жыццё!»

 Для папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і папулярызацыі выкарыстання святлоадбівальных элементаў у Беларусі прайшла прафілактычная акцыя " Захавай сабе жыццё!». На дарогах краіны за 9 месяцаў здзейснена 675 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 564 чалавекі пацярпелі і 109 – загінула. 82 з загінулых атрымалі смяротныя раненні ў цёмны час сутак. У аддзяленні ДАІ Ашмянскага РАУС адзначылі, што з надыходам асенне-зімовага перыяду і скарачэннем працягласці светлавога дня ўзрастае верагоднасць здзяйснення ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту. Асноўныя прычыны такіх ДТЗ-адсутнасць пры руху ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, пераход праезнай часткі па-за устаноўленым месцам, парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў, асабліва ў горадзе і буйных населеных пунктах. Святлоадбівальныя элементы дазваляюць заўважыць пешахода са значна большай адлегласці ў параўнанні з чалавекам, якія іх не маюць. Выкарыстанне святлоадбівальнікаў зводзіць да мінімуму верагоднасць апынуцца пад коламі машыны. Лепш калі гэта не будзі значкі, падвескі, а прыкметныя з усіх бакоў стужкі небудзь бранзалеты. Такія прадметы ў абавязковым парадку павінны выкарыстоўваць усе пры знаходжанні на праезнай часткі ў цёмны час сутак. Парушальнікі гэтай нормы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 1-3 базавай велічыні. У аддзяленні ДАІ падкрэслілі: нярэдка пешаходы ствараюць аварыйныя сітуацыі, падвяргаючы небяспецы кіроўцаў і пасажыраў. Часцяком яны свядома парушаюць правілы, пераходзячы вуліцу ў неўстаноўленых месцах, раптам выходзячы на праезную частку з-за аб'ектаў, якія абмяжоўваюць агляд кіроўцу. Пешаход абавязаны быць вельмі ўважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі і сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў. Пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементам. Пешаходам варта быць менш самаўпэўненым: лепш саступіць дарогу кіроўцу і страціць хвіліну, чым усведамляючы ўласную правату ісці пад колы і страціць жыцце ці здароўе. Пры выяўленні на дарозе пешаходаў у нецвярозым стане кіроўцы могуць патэлефанаваць у дзяжурную частку Ашмянскага РАУС па тэл.77-3-35, +37529-353-14-42 або па тэл. 102.