Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.02.2022

У бібліятэках раёна прайшоў інфармацыйны дзень "Дакрануцца ды гісторыі нашай Радзімы"

   Падзеі мінулага стагоддзя сыходзяць усё далей углыб, і пачуць пра іх з першых вуснаў ужо практычна немагчыма. Таму так каштоўна кожнае слова, кожная дэталь. І важна, каб былі не толькі апавядальнік, але і слухачы. Бо памяць жыве ва ўспамінах.    Менавіта таму на рэспубліканскім узроўні 2022 год аб'яўлены годам гістарычнай памяці.    У бібліятэках раёна гэты знакавы год пачаўся інфармацыйных днём "Дакрануцца ды гісторыі нашай Радзімы", арганізаваны работнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі. Чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжна-ілюстраваных выставах. Выстава пад назвай "Веліч Беларусі - У памяці народа" распавяла пра падзеі гісторыі нашай краіны. Ўспомніць, а можа і даведацца новае аб вядомых асобах, якія праславілі нашу зямлю, можна было дзякуючы выставе "Славутыя сыны зямлі беларускай". Славутасці Ашмянскага краю сабраныя і прадстаўлены ўвазе наведвальнікаў бібліятэкі на выставе пад назвай "Ашмяншчына-мой родны край". "Гістарычнае мінулае Беларусі ў мастацкіх творах" – пад такім загалоўкам сабрана мастацкая літаратура аб гістарычных падзеях і памятных месцах Беларусі.    У гэты дзень гасцямі бібліятэкі сталі вучні 7» Г " класа СШ №2. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі і правялі для іх краязнаўчую гадзіну «гістарычны шлях і лёс Ашмяншчыны». Хлопцы даведаліся пра падзеі розных гадоў, якія так ці інакш закранулі тэрыторыю нашага краю.    Роля бібліятэкі застаецца нязменнай-набліжаць кнігу да народа, збіраць, сістэматызаваць і распаўсюджваць факты краязнаўчага характару, праслаўляць людзей, якія ўносяць сваю творчую лепту ў развіццё Ашмянскай зямлі. Кацярына Чайкоўская, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу.