Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.03.2020

У Гродне праходзіць абласная спартакіяда па цяжкай атлетыцы. Ашмянскія спартсмены зноў на п'едэстале

   У Гродне праходзіць абласная спартакіяда сярод выхаванцаў ДЮСШ і СДЮШАР 2005 года нараджэння і маладзей.    Каманда Ашмянскага раёна ў першы дзень спаборніцтваў парадавала выдатнымі вынікамі. Трэці раз запар пераможцам абласнога першынства становіцца Лізавета Матарас. Ва ўпартай барацьбе ў сваіх вагавых катэгорыях срэбра заваёўваюць Даніэль Жабінскі і Маргарыта Томялойть. Валерыя Пяткевіч падымаецца на трэцюю прыступку п'едэстала.    Для папулярызацыі і развіцця цяжкай атлетыкі ў Ашмянскім раёне з 2014 года кіраўніцтва Спартыўна-атлетычнага клуба «Аякс» прыняло рашэнне аб заахвочванні пераможцаў і прызёраў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтве, якое выяўляецца ў выплаце грашовых прэмій спартсменам. Кіраўніцтва клуба і трэнеры рабят лічаць, што ўзнагароджанне павінны атрымліваць лепшыя з лепшых. Толькі адчуваючы пра сябе клопат, юныя атлеты будуць імкнуцца да новых вяршыняў.