Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.08.2021

У Мінску адбыўся пазачарговы 44-ы з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі

   Дата абраная невыпадкова: 12 жніўня святкуецца Міжнародны дзень моладзі.    Больш за 500 актывістаў сабраліся ў сталіцы, каб падзяліцца ідэямі і прапановамі па ўдасканаленні самай масавай моладзевай арганізацыі.    Сярод удзельнікаў форуму-першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Вікторыя Прэцкайла-Місюта.    Адно з галоўных пытанняў на парадку сустрэчы-прыняцце стратэгіі развіцця БРСМ да 2025 года.    Прывітанне ўдзельнікам 44-га з'езда БРСМ накіраваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: гэта знакавая падзея ў гісторыі арганізацыі, а тры справаздачных года сталі часам рэалізацыі магчымасцяў для сотняў тысяч членаў саюза.    Пасля адкрытых абмеркаванняў вынікаў работы маладзёжнай арганізацыі за тры гады адбылося абраньне новага складу Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай кантрольнай камісіі БРСМ. На пасаду першага сакратара ЦК БРСМ абраны Аляксандр Лук'янаў.