Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.01.2022

У працоўным калектыве ААТ "Гальшанскі крухмальны завод" абмеркавалі папраўкі ў Канстытуцыю

   У дыялогу з работнікамі прадпрыемства ўзялі ўдзел старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч, дэпутат Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Ашмянскага цэха газавай гаспадаркі "Смаргоньмежрайгаз" РУП "Гроднааблгаз" Юрый Галуза, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Ашмянскага райвыканкама Ганна Амбражэвіч, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ашмянскага РАУС Віктар Акушка.    У размове з работнікамі Мікалай Квяткевіч адзначыў, што ў грамадстве ідзе актыўнае ўсенароднае абмеркаванне праекта Канстытуцыі. Аднымі з першых у гэтую працу ўключыліся грамадскія арганізацыі, дэпутаты ўсіх узроўняў. Гэта не канчатковы варыянт Асноўнага Закона краіны. Калі грамадзяне ўнясуць канструктыўныя прапановы, іх абавязкова ўлічаць і праект дапрацуюць.    - Безумоўна, змены ў Канстытуцыю даюць надзейную страхоўку ад недапушчальных для беларусаў падыходаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы. З боку Захаду ідзе вельмі агрэсіўнае навязванне нашаму народу ілжывых, чужых арыенціраў, пачынаючы ад культуры, гісторыі, сацыяльнай сферы да эканомікі. Мы бачым, як спрабуюць разбурыць традыцыйны інстытут сям'і, перапісаць гісторыю і праўду аб Вялікай Айчыннай вайне. Калі гэтаму не паставіць заслон на дзяржаўным узроўні, то мы разумеем, да чаго такое можа прывесці. Нам спрабуюць навязаць заходнюю мадэль эканомікі, дзе ў прыярытэце не працоўны чалавек, а выключна грошы. Яны настойліва рэкамендуюць адмовіцца ад сацыяльных праграм, падтрымкі шматдзетных сем'яў і малазабяспечаных грамадзян, перавесці адукацыю і медыцыну выключна на платную аснову. На мой погляд, для нас, беларусаў, гэта непрымальна. Таму ў прапанаваных артыкулах Канстытуцыі закладзены механізмы, якія даюць надзейную страхоўку ад падобных праяў. Сацыяльны курс дзяржавы-аснова асноў адзінства ў грамадстве. Калі кожны з нас гэта ўсведамляе, і мы зробім свой правільны выбар, удзельнічаючы ў рэферэндуме, то мы, безумоўна, дасягнем аздараўлення грамадскага жыцця — - падкрэсліў Мікалай Квяткевіч. Ашмянскі Веснік