Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.07.2020

У рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна-2024-2020" у раёне распрацаваны праект "Культура аб'ядноўвае народы".

   Партнёрам Ашмянскага раёна ў праекце выступае гміна Сувалкі з Рэспублікі Польшча. Праект прадугледжвае пашырэнне культурнага супрацоўніцтва паміж двума рэгіёнамі, удзел творчых калектываў у сумесных мерапрыемствах. Галоўная ідэя-вывучэнне і папулярызацыя фальклорных і рамесных традыцый, правядзенне сумесных майстар-класаў па рамесніцтве, народных абрадах, песнях і танцах. У ходзе праекта будуць прадстаўлены традыцыйныя фальклорныя Святы, характэрныя Ашмянскаму раёну і гміне Сувалкі: у нашым рэгіёне будзе прадстаўлена свята ўраджаю "Багач" у гміне Сувалкі фестываль "Купальская ноч".    Таксама прадугледжваецца выданне илюстрированного буклета аб фальклоры і рамёствах двух рэгіёнаў, набыццё неабходнага абсталявання і інвентара.    На дадзены момант падпісаны грантавы кантракт аб праекце, узгоднены і зацверджаны неабходныя тэхнічныя дакументы.    Рэалізацыя праекта дазволіць вывучыць традыцыі двух народаў, праз культуру развіваць супрацоўніцтва паміж Ашмянскім раёнам і гмінай Сувалкі.