Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.04.2021

У студзені-сакавіку 2021 года прамысловымі арганізацыямі Ашмянскага раёна выраблена прадукцыі ў бягучых цэнах на 58,8 млн рублёў

   Доля раёна ў агульнаабласным аб'ёме прамысловай вытворчасці склала 1,9 працэнта.   Як паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці, у раёне засяроджаны ўвесь абласны выпуск кавы, заменнікаў кавы, дрожджаў, частак пад'ёмна-транспартнага і пагрузачна-разгрузнага абсталявання, 98,7 працэнта вытворчасці частак электраабсталявання для аўтамабіляў і матацыклаў, 30,8 працэнта – крухмалаў, 23,7 – сыроваткі вадкай, 15,4 – сыроў, 10,7 – ялавічыны, 9,8 – свініны, 7,5 – каўбасных вырабаў.    Арганізацыямі раёна адгружана спажыўцам прадукцыі на 58,6 млн рублёў, або 100,5 адсотка да агульнага аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі.    Запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых арганізацый раёна на 1 красавіка 2021 года склалі 5,6 млн рублёў, або 28,8 адсотка да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Ашмянскі Веснік