Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.09.2022

У ваенным камісарыяце Ашмянскага раёна прайшла першая прызыўная камісія ў восеньскім прызыве

 У ваенным камісарыяце Ашмянскага раёна прайшла першая прызыўная камісія ў восеньскім прызыве 2022 года. Былі разгледжаны асобы прызыўнікоў, якія завяршылі медыцынскі агляд. У іх дачыненні да прымалася рашэнне аб прызыве на вайсковую службу. Камісію ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч, а ў склад увайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў: ваенны камісар Ігар Місюкевіч, галоўны ўрач Ашмянскай ЦРБ Інга Буткевіч і намеснік галоўнага ўрача Ірына Яўчыц, падпалкоўнік міліцыі Віктар Акушка. На пасяджэнне камісіі было запрошана каля дваццаці маладых людзей. Абавязковай умовай з'яўлялася асабістая прысутнасць кожнага прызыўніка. У працэсе гутаркі члены камісіі высвятлялі многія моманты. Лекары цікавіліся зменамі ў стане здароўя будучых салдат з моманту праходжання медыцынскага агляду. Гутарка дапамагла пазнаёміцца з асобамі прызыўнікоў, іх настроем на вайсковую службу. Члены камісіі задавалі будучым салдатам разнапланавыя пытанні. І ў саміх прызыўнікоў была магчымасць агучыць заявы, якія маглі б стаць перашкодай для праходжання службы. Старшыня камісіі Наталля Станкевіч цікавілася настроем на службу, узроўнем адукацыі, сямейным становішчам. Пасля невялікай гутаркі прызыўная камісія давяла да кожнага юнака сваё рашэнне і вызначыла вайсковую частку, у якой будзе праходзіць служба. Неўзабаве хлопцы атрымаюць позвы. Камісія таксама ўпаўнаважаная прымаць рашэнне аб вызваленні ад прызыву, прадастаўленні адтэрміноўкі, залічэнні ў запас. У ваенным камісарыяце адзначаюць, што восеньская прызыўная кампанія толькі набірае абароты. Прызыўнікі папоўняць шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў МУС і іншых падраздзяленняў. У калідоры былі чутныя ажыўленыя гутаркі. Хлопцы адчувальна хваляваліся, бо ў іх жыцці пачынаецца новы этап, які дапаможа стаць кожнаму з іх сапраўдным мужчынам, здольным абараніць сваю краіну.