Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.09.2021

Урачыстае шэсце на юбілеі горада Ашмяны

Сёння Ашмяны святкуюць юбілей – 680 год з дня свайго заснавання. Заўтра гэта дата стане чарговай старонкай яго гісторыі, багатай на падзеі і слынных асоб, а зараз жыхары Ашмян разам са шматлікімі гасцямі ўзгадваюць, як адбывалася станаўленне горада – ад сівой даўніны да нашых дзён. Ашмяны ўпершыню ўзгадваюцца як валадаранне Гедыміна, таму адкрывае ўрачыстае шэсце вершнік ў вобразе вялікага князя Літоўскага. Адна за другой змяняюцца старонкі гісторыі — праходзяць стагоддзі, якія аказваюць свой уплыў на развіццё нашага краю. Акцэнт падчас урачыстага шэсця робіцца на перыяд уз’яднання заходняй часткі нашай краіны з БССР і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Нялёгка прыйшлося нашаму гораду і яго жыхарам, аднак ашмянцы выстаялі і адбудавалі родны горад. Ашмяны прадаўжаюць расці і развівацца. Новы тэмп жыццю задаюць дзеці. Яны – наша будучыня, наш заўтрашні дзень. Упрыгожваюць урачыстую калону дзеці ў стылізаваных вазках. Конкурс «Цудамабіль – 2021”, арганізаваны ўпраўленнем адукацыі, становіцца ўпрыгожаннем свята. Прадаўжаюць шэсце дашкольнікі, першакласнікі і выпускнікі, якія танцуюць вальс. Складнікам шчаслівага горада з’яўляюцца яго здаровыя жыхары. Менавіта таму на Ашмяншчыне шмат увагі ўдзяляецца развіццю фізкультуры і спорту. У калоне праходзяць выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Іх паказальныя выступленні – сведчанне таго, што ў горадзе ёсць каму працягваць спартыўныя традыцыі. Далей у калоне праходзяць вучні дзіцячай школы мастацтваў і творчыя калектывы ўстаноў адукацыі. Шмат музыкаў, мастакоў, аматараў танца і тэатральнага мастацтва ўзгадавана на ашмянскай зямлі. Будучае будаваць маладым – пад такім дэвізам стройнымі радамі праходзяць прадстаўнікі грамадскага аб’яднання БРСМ. Колькасць Ашмянскай раённай арганізацыі  складае сёння 1498 человек. На тэрыторыі Ашмянскага раёна звыш 70-ці год рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў аграрна-эканамічны каледж. Навучэнцы гэтай установы разам з выкладчыкамі працягваюць святочную калону. Віталі ашмянцы сельскагаспадарчыя арганізацыі і ААТ «Аграпрамтэхніка», якія складаюць аснову аграпрамысловага комплексу раёна. Сёння Ашмяны – гэта горад развітай прамысловасці, аб чым засведчылі калектывы ААТ «Ашмянскі мясакамбінат», філіял «Ашмянскі сыраробны завод» ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», УП «Ашмянскі дражджавы завод», ААТ «Белкава», Ашмянскі філіял аблспажыўтаварыства, ААТ «Будаўнік», ААТ «Радыётэхніка». Арыгінальна паказаў сябе калектыў аўтапарка №13 і РУП ЖКГ. Зайцы-безбілетнікі і танец з кантэйнерамі для смецця сталі фішкай урачыстага шэсця. У святочнай калоне прайшлі калектывы Ашмянскіх электрычных сетак, РЭС, работнікі паштовай сувязі, газавай гаспадаркі, раённай бальніцы, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў і ваенкамата. АВ