Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.08.2023

Усё паўней засекі ... у Ашмянскім раёне ўшаноўвалі першага вадзіцеля-тысячніка

Першым у раёне тысячу тон збожжа перавёз Віталь Блажэвіч, вадзіцель КСУП»Крэйванцы". Ва ўборачную кампанію ён уключыўся з першых дзён. На сваім надзейным памочніку-МАЗе грузападымальнасцю 20 тон – спачатку перавозіў рапс, зараз дастаўляе з палёў на зернесушыльныя комплексы збожжавыя культуры. Павіншаваць перадавіка па традыцыі спяшаюцца ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Ашмянскага райвыканкама, прафсаюзныя лідары, кіраўніцтва гаспадаркі. Які стаў лідэрам, Віталя Блажэвіча ўшаноўвалі на працоўным месцы - у полі, дзе ішла ўборка пшаніцы. Ён, як і кожны дзень, задзейнічаны на адвозцы збожжа новага ўраджаю. Пакуль камбайны заходзілі на новае кола, напаўняючы бункеры, Віталь Блажэвіч прымаў віншаванні ад старшыні Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, дэпутата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Раісы Турлай і дырэктара КСУП «Крэйванцы» Аляксея Чарняўскага. Раіса Мікалаеўна падзякавала кіроўцу-тысячніку за плённую, добрасумленную працу і актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі і ўручыла кветкі і грашовыя сертыфікаты. Кароткі перапынак, віншаванні-і Віталь Блажэвіч зноў спяшаецца за руль. Пшаніца просіцца ў засекі. Глядзіш, і наступны рубеж скорыцца стараннаму і адказнаму кіроўцу – лік на другую тысячу адкрыты.