Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.04.2020

УВАГА! Стартаваў Нацыянальны конкурс "Прадпрымальнік года"

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года № 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе пра старт з 1 красавіка 2020 года Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года". Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях: * "Паспяховы старт“; • "Стабільны поспех" (у гэтай намінацыі ўдзельнічаюць буйныя прадпрыемствы); • "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці“; • "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг“; • "Эфектыўны індывідуальны бізнэс" (у гэтай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі). Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады – па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г.Мінска. Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2020 года. Удзел у конкурсе бясплатны. Просім накіроўваць заяўкі па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 103, каб.70, 64, кантактныя тэлефоны: 4-32-18, 4-21-70.   Спасылка на конкурс: http://www.economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/