Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.03.2023

Ва ўстаноўчым з'ездзе беларускай палітычнай партыі "Белая Русь" прымаюць удзел дэлегаты ад Ашмянскага раёна

Сёння ў Мінску пройдзе ўстаноўчы з'езд беларускай палітычнай партыі "Белая Русь" На будучы ўстаноўчы форум збярэцца больш за тысячу дэлегатаў з усёй краіны. Будуць зацверджаны Статут, канчатковы тэкст праграмы, абраныя кіруючыя органы. Сярод прапанаваных да разгляду пытанняў-і назва партыі. У рабоце з'езда прымуць удзел дэлегаты ад Ашмянскага раёна. На ўстаноўчым сходзе па стварэнні палітычнай партыі такое права атрымалі шасцёра прадстаўнікоў нашага рэгіёну: дырэктар ААТ "Гальшанскі крухмальны завод" Сяргей Чудзілоўскі, дырэктар Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа Віктар Вайшнаровіч, начальнік упраўлення адукацыі, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Святлана Баркоўская, дырэктар СШ №1 імя М. М. Гружэўскага, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Марына Куліковіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шыдлоўская і старшыня Кальчунскага сельвыканкама Лілія Янушкевіч.