Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.01.2022

Валейбалісты Ашмян-прызёры міжнароднага турніру

   На "Мінск-Арэне" адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод ветэранскіх жаночых і мужчынскіх каманд у рамках міжнароднага Каляднага турніру.    Традыцыйна ў гэтых спаборніцтвах на працягу дзесяці гадоў прымае ўдзел Ашмянская Мужчынская валейбольная каманда ветэранаў.    У турніры прынялі ўдзел 14 каманд Беларусі і Расіі ва ўзроставых катэгорыях: мужчыны-48+, 58+, жанчыны-45+.    Ашмянская валейбольная каманда мужчын выступала ў катэгорыі 48+.  Супернікамі ашмянцаў былі і беларускія, і расійскія спартсмены.  Нашы гульцы ва ўсіх партыях выгадна знаходзілі для сябе рытм матчу, імкнуліся прадэманстраваць настроенасць на гульню, мэтанакіраванасць і волю да перамогі. Удала абыграўшы каманды Брэста, Выбарга (Расія) з лікам 2: 0, і саступіўшы камандзе Віцебска (1:2) у трэцяй партыі, яны завяршылі турнір, забяспечыўшы сабе другое месца.    Каманда ўзнагароджана медалямі і дыпломамі Беларускай федэрацыі валейбола. Па выніках спаборніцкіх дзён уладальнікам памятнай статуэткі "лепшы гулец каманды" стаў Валерый Еўчыц. У складзе каманды гулялі Пётр Давідовіч, Валерый Еўчыц, Віктар Галамбоўскі, Андрэй Вашкель, Валерый Лях, Генадзь барабанаў, Дзмітрый насеннікаў, Дмірый Сарайкін, Анатоль Шыдлоўскі, Станіслаў Буткевіч.    Удзел каманды ў турніры падтрымалі кіраўнікі ААТ "Ашмянскі мясакамбінат" « "будаўнік", фізкультурна-спартыўнага клуба. Ашмянскі Веснік