Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.12.2022

 Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі ў Ашмянскім раёне

Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вязняў фашысцкіх лагераў напярэдадні калядных святаў і Новага года павіншавалі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў, актывісты раённых грамадскіх арганізацый: савета ветэранаў, райкама ГА «БРСМ», прафсаюза работнікаў АПК. Цёплыя і шчырыя словы пажаданняў, падарункавыя сертыфікаты, навагоднія віншавальныя паштоўкі ад Дзеда Мароза, Снягуркі і гасцей былі адрасаваныя Васілю Кірылавічу Жаўняку, Марыі Ягораўне Селядцовай, Станіславу Юльянавічу Бралкоўскаму, Казіміру Іванавічу Заблоцкаму. Усіх ветэранаў актывісты раёна павіншавалі дома, пажадаўшы шчасця, здароўя і дабрабыту іх сем'ям.