Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.09.2024

Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з 80-годдзем вобласці

Дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці. Гісторыя краю авеяна неўміручай баявой і працоўнай славай некалькіх пакаленняў, якія ўнеслі значны ўклад у росквіт сваёй малой радзімы. Сучасная Гродзеншчына — гэта вынік напружанай працы нашых продкаў, ратных подзвігаў вызваліцеляў, працоўны летапіс нашых землякоў. Гэта наша гісторыя, з якой мы чэрпаем мудрасць і сілы і якой па праву ганарымся. Найвялікшае багацце нашага слаўнага Гродзенскага краю — яго людзі. Дзякуючы працавітасці жыхароў, іх жыццёвай мудрасці і адданасці прыгажэюць, напаўняюцца новым зместам, становяцца больш сучаснымі і добраўпарадкаванымі абласны і раённыя цэнтры, аграгарадкі і вёсачкі гродзенскай зямлі. Няма сумненняў у тым, што і надалей наш рэгіён будзе дынамічна развівацца. Ад імя Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў шчыра віншуем усіх жыхароў Гродзенскай вобласці са святам і дзякуем за добрасумленную працу ўсім, хто стварае нашаму краю аўтарытэт і славу. Няхай у нашых дамах пануюць спакой і дабрабыт, а ў сэрцах — задавальненне ад зробленай справы. Жадаем моцнага здароўя, святочнага настрою і новых яскравых здзяйсненняў на карысць роднай зямлі і нашай любімай краіны — Рэспублікі Беларусь! Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.